Падстаў для панікі няма: Украіна пракаментавала расійска-беларускія вучэнні

Беларускія вайскоўцы сустракаюць расійскіх калег / 103 Витебская воздушно-десантная бригада
Украінскія памежнікі лічаць, што актыўнасць расійскіх вайскоўцаў у Беларусі мае больш прапагандысцкі, чым ваенны характар.
Нядаўна ў Беларусь прыбыў першы эшалон з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай для ўдзелу ў сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2025". Самі вучэнні пройдуць у верасні.
"На поўначы мы захоўваем высокую пільнасць, але падстаў для панікі няма. Усе нашы падраздзяленні на гэтым участку знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да развіцця падзей", — кажа прадстаўнік памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
Ён падкрэсліў, што на тэрыторыі Беларусі няма значнага кантынгенту расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.