Падчас прысягі ў Мачулішчах затрымалі мужчыну

Прысяга, ілюстрацыйнае фота

Прысяга, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба Мінабароны

У вайсковай часці 39872, якая базуецца ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Мінскам, затрымалі маладога чалавека. Гэта адбылося зранку 24 траўня, калі навабранцы ў часці прымалі прысягу, паведамляе праваабаронцы цэнтр "Вясна".

"Ён быў апрануты ў цывільнае, яму было 25-28 гадоў. Прычына затрымання невядомая", перадаюць дэталі праваабаронцы.

Іншыя падрабязнасці праваабаронцам пакуль невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.