Затрыманы адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка

Максім Лепушэнка 

Максім Лепушэнка 

Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка затрыманы 15 траўня. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на ягоных калегаў-вiкiпэдыстаў.

«Ён — адзін з найстарэйшых дзейных рэдактараў раздзела, адзіны бюракрат і самы дасведчаны адміністратар — атрымаў адпаведны сцяг яшчэ ў 2007 годзе. Асноўную ўвагу надаваў старажытнай гісторыі Беларусі, але большую частку часу займаўся падтрымкай парадку ў раздзеле і мадэраваннем спрэчак», — паведамляюць пра Максіма Лепушэнку.

Раней стала вядома, што адміністрактарку беларускай Вікіпедыі Вольгу Сітнік, вядомую пад нікам Хомелка, арыштавалі паводле адміністрацыйнай справы на 10 сутак. Паведамлялася, што Сітнік знікла 17 красавіка — раптоўна перастала рэдагаваць артыкулы і выходзіць на сувязь. У той дзень яе затрымлівалі, але адпусцілі дадому. Аднак неўзабаве Сітнік зноў затрымалі і змясцілі на 10 сутак на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.