Падчас пажару ў Брэсце загінуў чалавек
Пажар / МНС
25 снежня на вуліцы Інжынернай ў Брэсце загарэўся металічны неэксплуатуемы вагончык. Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі абгарэлае цела чалавека.
У МНС паведамляюць, што цяпер праводзіцца праверка па ўстанаўленні прычыны ўзгарання. Асоба загінулага ўсталёўваецца, піша БелТА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.