Падчас пажару на Віцебскай птушкафабрыцы загінуў чалавек
Будынак, які загарэўся / МНС
На Віцебскай птушкафабрыцы адбыўся пажар, адзін чалавек загінуў, паведамляюць ратавальнікі.
Трагедыя адбылася сёння раніцай на тэрыторыі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі ў гарадскім пасёлку Вярхоўе.
Пасля прыбыцця на месца здарэння ратавальнікі выявілі, што гарыць не ўведзены ў эксплуатацыю аб'ект будаўніцтва.
Падчас ліквідацыі пажару пад абваленымі канструкцыямі знайшлі труп 59-гадовага мужчыны, работніка будаўнічага прадпрыемства.
Пажар ліквідаваны, вядзецца праверка.