Падчас пажару на складе ў Брэсце згарэлі станкі, пагрузчыкі (фота, відэа)

Падчас пажару на складе ў Брэсце згарэлі станкі, пагрузчыкі (фота, відэа)

Падчас пажару на складе ў Брэсце згарэлі два дрэваапрацоўчыя станкі, два франтальныя пагрузчыкі, прадукцыя — драўляныя паддоны. Агонь пашкодзіў будынак.

Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы 2 сакавіка па вуліцы Суворава. Пажар у 8-метровым металічным складзе ўдалося ліквідаваць толькі праз гадзіну. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.