Падчас падрыву склада з боепрыпасамі ў Белгарадскай вобласці загінулі людзі
Пад абстрэлам учора быў не толькі склад з боепрыпасамі, але і мытны пункт пропуску ў Белгародскай вобласці / @vvgladkov
Падчас падрыву склада з боепрыпасамі ў Белгарадскай вобласці загінулі людзі. Сярод загінулых — супрацоўнікі Расгвардыі. Ёсць і параненыя. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт РФ.
Склад з боепрыпасамі ў пасёлку Акцябрскі здэтанаваў учора. У Расіі кажуць, што склад абстралялі. Па факце абстрэлу заведзеная крымінальная справа.
Сёння ў Белгарадскай вобласці зноў спрацавалі сістэмы СПА — рэшткі збітай ракеты ўпалі ў раёне чыгункі і пашкодзілі лініі электраперадач. У выніку рух цягнікоў быў часова прыпынены. Пра гэта расказаў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.
Движение поездов было временно приостановлено /@vvgladkov