Пад Віцебскам ДАІ наладзіла пагоню за п'яным мужчынам з дзіцем на мапедзе
Падчас пагоні / t.me/uvd_vitebsk/
У Віцебскім раёне ДАІ наладзіла пагоню за п'яным мужчынам з дзіцем на мапедзе. На шчасце, у выніку ніхто не пацярпеў.
Як паведамляе віцебская міліцыя, здарэнне адбылося ўвечары 30 сакавіка ў вёсцы Лужасна. Даішнікі звярнулі ўвагу на мужчыну на мапедзе без шлема. Пасажырам было дзіця. На сігнал аб спыненні кіроўца не адрэагаваў і спрабаваў адарвацца ад пагоні. Аднак супрацоўнікі ДАІ яго дагналі і спынілі.
36-гадовага мужчыну затрымалі. Асведчанне паказала 1,27 праміле алкаголю. У дачыненні да парушальніка склалі адміністрацыйныя пратаколы, а мапед адправілі на стаянку пад ахову.