Пад Пакроўскам украінцы падчас "зачысткі" дома ад расіян выкарысталі пчол

На фронце ва Украіне (ілюстрацыйнае фота) / facebook.com/GeneralStaff.ua
Пад Пакроўскам байцы 225-га асобнага штурмавога палка УСУ падчас "зачысткі" дома ад расійскіх вайскоўцаў выкарысталі... пчол. Калі скончыліся гранаты, байцы кінулі ў падвал, у якім былі акупанты, два вуллі. Праз некаторы час расіяне былі ліквідаваныя.
"Магчыма, гэта не паводле стандартаў NATO, — піша прэс-служба падраздзялення. — ...Але на вуліцы 2025 год, а Расія ўсё яшчэ намагаецца нас знішчыць, не шкадуючы ні жыццяў сваіх грамадзян, ні рэсурсаў, і дакладна не збіраецца спыняцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.