Пачынаецца суд над музыкамі Litesound і іх бацькамі

Браты Каракіны / twitter.com
Браты Каракіны / twitter.com

Пачынаецца суд над Уладзімірам і Дзмітрыем Каракінымі з гурта Litesound, а таксама іх бацькамі Юрыем і Вольгай. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Сям'ю абвінавачваюць паводле двух артыкулаў КК РБ: удзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295).

Каракіных затрымалі 13 кастрычніка 2022 года. Пазней стала вядома, што разам з братамі былі затрыманыя і іх бацькі. Нагодай зрабілася сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных маршаў 2020-га. У ІЧУ ў бацькі музыкаў Юрыя Каракіна здарыўся інсульт. У выніку суда мужчына чакаў дома.

Праваабаронцы прызналі братоў Каракіных палітвязнямі. Дададзім, што ў 2012-м гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.