Па вуліцах Смаргоні прайшла "працэсія Божага Цела"
Працэсія католікаў у Смаргоні / shliah.by
Па вуліцах Смаргоні ў чацвер прайшла "працэсія Божага Цела". Мясцовыя католікі адзначылі традыцыйнае свята (урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста), якое прыпадала на 30 траўня.
Шматлюдная працэсія прайшла па Заходнім мікрараёне. Сярод вернікаў было шмат дзяцей і моладзі.
Раённая газета "Светлы шлях" піша, што працэсія атрымалася вельмі прыгожая. Наперадзе яе ішлі апранутыя ў белае адзенне дзеці.