Оргія, свастыкі і ААН. Тэст па прапагандзе тыдня
Тэст па прапагандзе тыдня / калаж Еўрарадыё
Адным з найлепшых сродкаў супраць прапаганды ёсць смех. Гэта можа быць вельмі крыўдна: яны сур'ёзна імкнуцца ўсіх падмануць, марнуюць на гэта ўсе душэўныя сілы — а ў адказ толькі іронія і сарказм.
Але, каб смяяцца з прапагандыстаў, спачатку трэба натрэніравацца і навучыцца з першага погляду бачыць іх наратывы і спробы маніпуляцыі. Гатовыя да чарговай "зарадкі"? Праверце сябе ў тэсце Еўрарадыё!