Ок, Лукашэнка выпускае 1000 палітвязняў — што з астатнімі і што далей? Эфір

Міхаіл Кірылюк / Еўрарадыё
Калі Лукашэнка пад ціскам Трампа вызваліць тысячу палітвязняў, што рабіць астатнім, хто застанецца па-за спісам? Ці зможа дзяржава гарантаваць іх бяспеку і права на жыццё без пераследу, і ці не пачнецца новая хваля рэпрэсій?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з юрыстам і адвакатам Міхаілам Кірылюком, шукаючы адказы на пытанні палітычнай справядлівасці і кампрамісу.
Таксама абмяркуем спецыяльную вытворчасць Следчага камітэта ў адносінах да Елены Жывоглод, Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага, а таксама да Аляксея Лявончыка, Андрэя Стрыжака ды іншых супрацоўнікаў BYSOL і ByHelp. Актывісты абвінавачваюцца па дзясятках артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ад паклёпу да тэракта.
Як дзейнічаць у гэтай сітуацыі цяпер і што будзе пры змене ўлады? Ці можна існаваць справядлівасць без помсты і безадказнасці?
Не менш вострым застаецца пытанне люстрацыі: хто і як будзе правяраць дзяржаўных службоўцаў, як знайсці баланс паміж справядлівасцю і прымірэннем? Ці сапраўды ўсе, хто працаваў пры Лукашэнку, будуць адхіленыя?
Яшчэ адна важная тэма — Расія афіцыйна плануе выйсці з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў, крытыкуючы дзейнасць Камітэта па правах чалавека. Як гэта паўплывае на правы людзей і міжнародныя стандарты ў рэгіёне?
Эфір пачнецца 27 жніўня ў 13:15 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.