Новым спікерам Каардынацыйнай рады стаў Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё
Новым спікерам Каардынацыйнай рады 14 траўня абраны Арцём Брухан, сябра фракцыі "Каманда Латушкі і рух "За свабоду".
У галасаванні прынялі ўдзел 69 з 79 дэлегатаў КР. За Брухана аддалі галасы 50 дэлегатаў КР. Яго апанент Аляксандр Кныровіч, прадстаўнік фракцыі "Беларусы" (блок Пракоп'ева — Ягорава) набраў 11 галасоў. Восем чалавек устрымаліся.
У сваёй праграме Брухан абяцаў у тым ліку стварыць бюджэтную камісію і дабіцца справаздачы выкарыстання фінансавых сродкаў Каардынацыйнай радай другога склікання.
Арцём Брухан — былы чыноўнік Брэсцкага аблвыканкама. Пасада спікера КР аказалася вакантнай пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.