Новы папа рымскі афіцыйна заняў пасаду
Новы папа рымскі афіцыйна заняў пасаду / vaticannews.va
У сваёй першай пропаведзі папа Леў XIV заклікаў да адзінства Каталіцкай царквы. Ён падкрэсліў, што царква павінна стаць асновай для ўсеагульнага міру. Ён дадаў, што задача царквы — "прапанаваць Божую любоў кожнаму, каб дасягнуць таго адзінства, якое не адмяняе адрозненняў, але шануе асабістую гісторыю кожнага чалавека, а таксама сацыяльную і рэлігійную культуру кожнага народа".
Цырымонія сабрала тысячы вернікаў і гасцей з усяго свету. У Ватыкан прыбылі дэлегацыі дзясяткаў краін, каб вітаць новага духоўнага лідэра каталікоў.