Новы пакет санкцый ЕС супраць Расіі можа закрануць ІТ-сферу Беларусі
У ЕС яшчэ складаюць новы пакет санкцый / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Новы пакет санкцый ЕС супраць Расіі можа закрануць ІТ-сферу Беларусі. Еўракамісія можа прадставіць афіцыйныя прапановы па яго змесце на наступным тыдні.
Як піша Financial Times са спасылкай на неназваных чыноўнікаў, новыя санкцыі могуць уключаць абмежаванне цэн на нафту і закрануць сферу інфармацыйных тэхналогій, кібербяспекі і распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Папоўніцца і "чорны спіс" асоб. Краіны Балтыі і Польшча выступаюць за тое, каб яшчэ больш расійскіх банкаў адключылі ад сістэмы Swift, каб была ўведзена забарона на імпарт алмазаў. Яны ж заклікаюць распаўсюдзіць новыя антырасійскія санкцыі на Беларусь.
Гэта будзе ўжо восьмы пакет санкцый ЕС супраць Расіі, уведзены пасля яе нападу на Украіну.