Новая хваля захворвання на каранавірус чакаецца пад канец студзеня
Пад канец студзеня — на пачатку лютага ў Беларусі чакаецца новая хваля каранавіруса. Такі прагноз тэлеканалу "Беларусь 1" зрабіў лекар-інфекцыяніст Юрый Горбач.
Пагоршыць становішча можа і штам "омікрон": два тыдні таму з'явілася афіцыйнае пацверджанне, што ён прыйшоў і ў нагу краіну. Лекары кажуць, што пакуль сярод хворых па-ранейшаму пераважае штам "дэльта", аднак "омікрон" паступова выцясняе яго.