“Незалежнасці засталося на тры дні”: пры чым тут санкцыі Захаду?
На Захадзе вядуцца размовы пра ўзмацненне санкцыйнага ціску на беларускі рэжым, а ў самой Беларусі рэжым планамерна працягвае рэпрэсіі і вынішчэнне грамадзянскай супольнасці. Адначасова пашыраючы інтэграцыю Беларусі з Расіяй.
Ці санкцыі на самай справе прымушаюць беларускі рэжым ісці на збліжэнне з Масквой? Ці ў інтарэсах Крамля паглынанне Беларусі як суверэннай дзяржавы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы аналітык Цэнтра новых ідэй, дыпламат, былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Мацукевіч.