Нерашучасць: чаму мы прайгралі і што рабіць далей — эфір з Турарбекавай
Тое, што рэжым здолеў утрымацца і захаваць сваю ўладу, сёння ўжо не аспрэчвае самы вялікі рэвалюцыйны рамантык. Магчыма, менавіта гэта разуменне, якое мы нарэшце прынялі, і стала прычынай тых спрэчак і высвятленняў адносін, якія мы апошнім часам назіраем. Спрачаюцца фактычна ўсе, але ніхто не спяшаецца браць на сябе адказнасць за гэты пройгрыш…
Ці сапраўды мы прайгралі і чаму? Хто мусіць зрабіць “работу над памылкамі” і ці варта шукаць адказных за часовы пройгрыш? Што варта рабіць далей? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.