Некалькі каліноўцаў узнагароджаны "за асабісты гераізм, праяўлены ў баях"
Узнагарода ў руках каліноўца / kalinouski.org
Некалькі каліноўцаў ва Украіне ўзнагароджаны "за асабісты гераізм, праяўлены ў баях". Ваяры-пехацінцы палка Каліноўскага атрымалі медалі "Адважнае сэрца". Уручэнне адбылося ў Дзень нацыянальнага сцяга Украіны, які адзначаецца 23 жніўня, паведамляе падраздзяленне ў сваім афіцыйным тг-канале.