“Не злаваць дзеда”: ці дапаможа гэтая стратэгія вярнуцца у Беларусь — эфір
Рыгор Астапеня / Еўрарадыё
Каардынацыйная Рада паступова, але няўмольна развальваецца — дэлегаты з яе ўжо выходзяць цэлымі фракцыямі. Падзел дэмсіл таксама становіцца ўсё больш імклівым. І калі раней падзел праходзіў па мяжы стаўлення да санкцый і падтрымкі дзейнасці Офіса Ціханоўскай, то цяпер ён праходзіць між тымі, хто заклікае да перамоў з рэжымам ажно да перагортвання старонкі, і тымі, хто за перамовы, але і ціск каб захоўваўся. Дадае эмоцый і з’яўленне на звыклым полі новых гульцоў кшталту Сяргея Ціханоўскага, Уладзіміра Мацкевіча ды іншых вызваленых і дэпартаваных палітвязняў.
Пра што сведчаць працэсы, якія адбываюцца ў Каардынацыйна радзе дый увогуле ў дэмакратычным руху? Як сталася, што пазіцыя “не злаваць дзеда” пераважае і ці прывядзе яна да жаданых вынікаў? Ці здольны рэжым пайсці на спыненне рэпрэсій, ці жыццяздольная ідэя Мацкевіча “вяртацца” і якая роля ва ўсіх працэсах ініцыятывы “Мальдзіс”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня ў 16:00.