Былы палітвязень не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Андрэя Кудзіка не адпусцілі / Фота с зацсетак Андрэя Кудзіка
Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша "Позірк" за спасылкай на праваабарончы цэнтр "Вясна".
9 лютага суд Маладзечанскага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт старонкі “Андрэй Кудзік” у “ЦікТоку”. А15 лютага з ім знікла сувязь. Пазней ён знайшоўся ў мясцовым ізалятары.
У мінулым кастрычніку Андрэй Кудзік ужо адбываў 15 сутак за віншаванне з Днём незалежнасці Украіны ў TikTok.