Навальніцы і залевы — на аўторак у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень

Дождж, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 15 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Удзень пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер будзе няўстойлівы, уначы — слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў цяпла, удзень паветра прагшрэецца да +23...+29 градусаў.
У сераду і чацвер таксама прагназуюцца дажджы, месцамі — моцныя. У асобных раёнах прагрмяць навальніцы.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.