Наталля Дуліна зноў асуджана на 15 сутак арышту

Былы дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Дуліна зноў асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На гэты раз на яе склалі пратакол за "дробнае хуліганства": "размахвала рукамі і нецэнзурна выказвалася". Затрыманне адбылося яшчэ 3 чэрвеня. Суддзя вынесла рашэнне на падставе паказанняў міліцыянера, а камеры відэаназірання вырашыла не праглядаць, нягледзячы на хадайніцтва Дулінай.
Наталля Дуліна — адна з вядучых спецыялістак у Беларусі па італьянскай мове, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады. Яе звольнілі з МДЛУ восенню 2020-га пасля таго, як яна выступіла супраць гвалту сілавікоў і падтрымала студэнцкі пратэст. У 2022 годзе Дуліну затрымалі ўжо трэці раз (затрыманні былі і раней). Пасля мінулых 15 сутак яна выйшла на волю 10 траўня. Іх ёй прысудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Раней былі 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі. Пасля гэтага Наталля Дуліна распавядала пра здзекі ў ізалятары на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.