Экс-выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну зноў асудзілі на 15 сутак
Экс-дацэнтцы МДЛУ Наталлі Дулінай прысудзілі чарговыя 15 сутак.
Жанчыну затрымалі 26 красавіка. Судзілі яе за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Таксама суддзя пастанавіў канфіскаваць у выкладчыцы тэлефон.
Наталля Дуліна адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага. Пасля гэтага яна распавядала пра здзекі ў ізалятары на Акрэсціна.