Насту Палажанку следчы пакінуў без пашпарта

Актывістка "Маладога фронту" мяркуе, што следчы спецыяльна ўтрымлівае яе пашпарт.
 
"Магчыма, яны асцерагаюцца, што я магу пакінуць межы краіны. Але ўцячы можна і без пашпарта. Было б жаданне. Але я нікуды з'язджаць не збіраюся і неаднаразова ім пра гэта казала", — распавяла Наста Радыё "Свабода".