Начальнік ІЧУ у дзень смерці не выйшаў на працу праз "праблемы са здароўем"
ІЧУ / Еўрарадыё
Начальнік полацкага ізалятара ў дзень смерці не выйшаў на працу, спаслаўшыся на праблемы са здароўем. Як паведамляе "БЕЛТА", цела 36-гадовага міліцыянта 21 траўня выявілі родныя, якія прыехалі дадому пасля таго, як ён перастаў выходзіць на сувязь.
Як паведамлялася раней, па папярэдняй інфармацыі гэта быў суіцыд.
Аб загінуўшым вядома, што ён прабыў на пасадзе вельмі нядоўга. А да пераводу на працу ў Полацкі РАУС служыў ва ўнутраных войсках.