На волю выйшаў затрыманы прафсаюзны актывіст Юрый Белякоў
На волю выйшаў затрыманы прафсаюзны актывіст Юрый Белякоў, паведамляюць праваабаронцы.
Белякова затрымалі 19 красавіка, калі сілавікі зладзілі "хапун" і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў.
Адпусцілі Белякова 20 красавіка. У яго забралі пашпарт, камп'ютар, тэлефон. Больш падрабязнасцяў пакуль няма.