На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Абрамук
Дзмітрый Абрамук / t.me/viasna_brest/
На волю з наваполацкай калоніі выйшаў палітвязень Дзмітрый Абрамук. Ён цалкам адбыў тэрмін, піша @viasna_brest.
Спачатку Абрамука судзілі па "справе карагодаў" (за вулічную акцыю ў Брэсце 13 верасня 2020-га) — 2 гады "хіміі", а пасля дадалі яшчэ год зняволення за "абразу Лукашэнкі". Праваабаронцам вядома, што ціск на палітвязня аказваўся і на "хіміі", і пасля ў калоніі.