На Віцебшчыне перакуліўся Volkswagen, загінула дзіця
Аўтамабіль апынуўся ў кювеце, дзе перакуліўся / t.me/pressmvd/
На Віцебшчыне перакуліўся Volkswagen, загінула дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 2 студзеня на 124-м кіламетры аўтадарогі М-8 "Віцебск — Орша".
38-гадовы кіроўца Volkswagen у нейкі момант не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, а пасля з'ехаў у левы па ходзе руху кювет. Там легкавік і перакуліўся. 34-гадовая жонка кіроўцы атрымала траўмы, а паўтарагадовая дачка загінула.
Як піша МУС, паводле папярэдняй інфармацыі, "спадарожнай прычынай здарэння мог стаць гранічны знос задніх шын аўтамабіля".