На вароты беларускай амбасады ў Кіеве высыпалі мех гною
На вароты амбасады Беларусі ў Кіеве высыпалі мех гною. Так прадстаўнікі тамтэйшай беларускай дыяспары паспрабавалі прыцягнуць увагу да смерці палітвязня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі.
Удзень 22 траўня ля амбасады спыніўся мікрааўтобус, з якога актывісты пачалі выносіць мяхі з гноем. Паліцыя і ахова амбасады актыўна супрацьстаялі перфомансу, таму да варотаў акцыяністы змаглі данесці толькі адзін мех гною. Адразу пасля таго, як яго высыпалі, быў жорстка затрыманы малады беларускі палітык Пётр Маркелаў.