На суд над абвінавачаным у забойстве Балыкінай спазніўся адвакат

На суд над абвінавачаным у забойстве Балыкінай спазніўся адвакат

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся судовы працэс па забойстве лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай. Абвінавачаным па справе праходзіць бойфрэнд чэмпіёнкі Беларусі — Вішталюк. Ён сядзіць у клетцы.

Адразу пасля пачатку судовага працэсу ён быў прыпынены на 20 хвілінаў: на суд спазніўся адвакат абвінавачанага.

Як паведамлялася раней, забойства Юліі Балыкінай, шматразовай чэмпіёнкі краіны па бегу на 100 і 200 м, адбылося ў лістападзе 2015 года. Спартоўка нечакана знікла са сваёй кватэры. Праз восем дзён яе цела знайшлі ў Смалявіцкім раёне.

У забойстве Балыкінай абвінавацілі яе бойфрэнда. Паведамлялася, быццам злачынства ён учыніў у стане наркатычнага ап'янення. Ахвяры былі нанесеныя 12 удараў малатком, прычым 11 з іх — па галаве. Прычынай сваркі стаў канфлікт у працэсе рамонту кватэры.

На папряэднім следстве абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну.

Хлопца вінавацяць у забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, крадзяжы і ўгоне транспартнага сродку.