На пераездзе пад Івацэвічамі "Штадлер" урэзаўся ў аўтамабіль
Зранку 5 жніўня цягнік "Штадлер", які накіроўваўся з Брэста ў Мінск, урэзаўся ў аўтамабіль, паведамляе zerkalo.io.
Цягнік адпраўляўся з Брэста ў 6:22. На чыгуначным пераездзе ў Івацэвіцкім раёне электравоз урэзаўся ў легкавы аўтамабіль.
"Мы ўжо праехалі яшчэ два кіламетры пасля сутыкнення і працягнулі машыну перад сабой", — кажа сведка.
Паведамляецца, што сярод пасажыраў цягніка пацярпелых няма. Іх перасаджваюць у дызель-цягнік да Мінска.