На мяжы з Украінай скончыў жыццё самагубствам беларускі памежнік
Беларускі памежнік на мяжы з Украінай (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
У Ельскім раёне Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай скончыў жыццё самагубствам беларускі вайсковец. Яго цела знайшлі 11 снежня на тэрыторыі памежнай заставы "Роза Люксембург". Мазырскі памежны атрад паведамляе пра "прыкметы суіцыду". На месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння.
Загінуламу было 20 гадоў. Яго прызвалі ў войска ў траўні сёлета. Тэрміновую службу хлопец праходзіў у Мазырскім памежным атрадзе.
Летам скончыў жыццё самагубствам вайсковец тэрміновай службы з Гродзенскай памежнай групы.
sb.by