На гістфаку БДУ замежнік учыніў самагубства — СМІ
Корпус гістфака БДУ на вуліцы Мендзялеева / акаўнт БДУ на facebook.com
На гістарычным факультэце каля тыдня таму загінуў замежнік, піша "Наша Ніва". Гаворка ідзе пра самагубства.
Трагедыя адбылася, як мяркуецца, 2 кастрычніка ў будынку на вуліцы Мендзялеева. Загінулы мужчына — грамадзянін адной з еўрапейскіх краін.
Па словах сведкаў, мужчына хацеў скінуцца з даху іншага будынка, але дзверы туды былі зачыненыя. А вось на гістфак ён трапіў без праблем.
Як кажуць, замежнік скокнуў з акна адкрытага кабінета на чацвёртым паверсе будынка. Адразу пасля трагедыі ён яшчэ быў жывы і размаўляў, але пазней памёр у шпіталі.