На дарожных указальніках у Беларусі прыбіраюць лацінку
Барацьба з лацінкай / t.me/zamkadomby
У Беларусі сталі прыбіраць надпісы лацінкай не толькі ў гарадах, але і на дарожных указальніках на трасах.
Тг-канал "Беларусь за МКАДам" апублікаваў фота з трасы Мінск — Гомель на выездзе з Бабруйска. Бачна, як дарожнікі заклейваюць надпіс "Homiel".
Змаганне з лацінкай актывізавалася з вясны 2023-га. У метро яе замяняюць надпісамі па-руску, пры гэтым у беларускіх надпісах з'яўляюцца грубыя памылкі.