На будынку МУС Чэхіі з'явіўся банер з Пуціным у мяшку для трупаў
 
  Пуцін у мяшку / Zdenek Fucik / CTK / ddp / Vida Press
28 кастрычніка на будынку МУС Чэхіі з'явіўся вялікі банер з Уладзімірам Пуціным у мяшку для трупаў. Фота ў Twitter апублікаваў кіраўнік чэшскага МУС Віт Ракушан.
"Мы ведаем, хто наш сябар, які пралівае кроў за нашу свабоду. А яшчэ мы ведаем, хто наш вораг, і не дадзім яму выкрасці паняцце патрыятызму ці нашага сцяга", — так падпісаў ён фота.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
