На Браслаўшчыне за "экстрэмізм" арыштавалі "Чалавека года"
Міхаіл Кумпінь / braslav-star.by
Суд Браслаўскага раёна асудзіў на 7 сутак Міхаіла Кумпіня за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Такі прысуд вынес Аляксандр Вязіцкі, паведамляе тг-канал "Витебск, я гуляю!".
Міхаіл Кумпінь — вядомы ў раёне кіраўнік аддзялення №2 СВК "Маяк Браслаўскі". У 2022 годзе яго адзначылі званнем "Чалавек года Браслаўшчыны".
Падставай для суда стала наяўнасць падпіскі ў "Аднакласніках" на групу сайта "Зеркало". Акрамя таго ў мужчыны канфіскавалі тэлефон.