На акупаванай частцы Данбаса заблакавалі Viber

На акупаванай частцы Данбаса заблакавалі Viber

На акупаванай частцы Данбаса заблакавалі Viber. У так званай "ЛНР" заявілі, што гэта... "частка ваеннай інфраструктуры ворага", які з яе дапамогай "атрымлівае даныя аб геалакацыі і знаходжанні" для нанясення ўдараў.

Прадстаўнік самаабвешчанай рэспублікі сцвярджае, што блакіроўка дзейнічае з 3 чэрвеня і яна "часовая". Ён прапануе жыхарам Луганскай вобласці карыстацца "альтэрнатывамі сэрвісу", якія "пакуль яшчэ не задзейнічаны ворагам".

Раней на акупаванай частцы Данбаса заблакавалі доступ да Facebook і Instagram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.