На 11-гадовага хлопчыка павалілася футбольная брама

На падлетка звалілася футбольная брама

На падлетка звалілася футбольная брама / Следчы камітэт

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце падзення футбольнай брамы на 11-гадовага хлопчыка.

Інцыдэнт здарыўся ў Ашмянах 21 студзеня падчас трэніроўкі. Падлетак падскочыў і павіс на перакладзіне брамы, а тая павалілася проста на яго. Хлопчыка шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі. Цяпер жыццю дзіцяці нічога не пагражае.

У Следчым камітэце кажуць, што футбольная брама не была замацаваная належным чынам. "Акрамя гэтага выяўлены множныя парушэнні трэнерскай працы. Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт.165 (неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя малалетняга) Крымінальнага кодэкса", — заяўляюць у ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.