МЗС Расіі насцярожвае развіццё справы Брэуса і Гапонава
Такі сэнс сённяшняга каментара МЗС з нагоды працягу суду над грамадзянамі Расіі Арцёмам Брэўсам ды Іванам Гапонавым.
"На жаль, аб пазітыўным развіцці сітуацыі казаць не выпадае. Пасля таго, як на папярэднім пасяджэнні абвінавачанне на адрас Брэўса і Гапонава рассыпалася літаральна на вачах, усе разлічвалі, што будзе прынята рашэнне пра спыненне іх судовага пераследу. Аднак атрымалася інакш, бо само абвінавачанне засталося ранейшым, але да справы была прыцягнутая вялікая група новых сведкаў з ліку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Такі паварот падзеяў не можа не насцярожваць", — гаворыцца ў паведамленні расійскага МЗС.
У міністэрстве адзначылі, што спадзяюцца "на аб'ектыўны і справядлівы вердыкт, які адпавядаў бы нормам міжнароднага права, у тым ліку ў галіне асноўных правоў чалавека".
Нагадаем, суд Маскоўскага раёна Мінску сёння абвясціў чарговы перапынак у працэсе над Брэўсам і Гапонавым да 10 сакавіка.