МВФ панізіць свае чаканні ў дачыненні глабальнага эканамічнага росту
Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева заявіла, што ў гэтым месяцы МВФ панізіць свае чаканні ў дачыненні глабальнага эканамічнага росту, піша ВBС.
Прычын тры: расійскае ўварванне ва Украіну, пандэмія COVID і больш высокая, чым прагназавалі эксперты, інфляцыя. Так, інфляцыя ў ЗША дасягае самага высокага ўзроўня за 40 гадоў.
Усё гэта пагаршае крызіс кошту жыццю для мільёнаў людзей, і Георгіева адзначае, што мацней за ўсе пакутуюць бедныя краіны.
Апошні прагноз МВФ дапускаў глабальны эканамічны рост на роўні 3,6% у гэтым і наступным годзе.