МУС: "пратэстоўцы выкарысталі самаробнае выбуховае прыстасаванне"

МУС: "пратэстоўцы выкарысталі самаробнае выбуховае прыстасаванне"

У МУС Беларусі сцвярджаюць, што 1 лістапада падчас вулічнай акцыі ў Мінску "пратэстоўцы выкарысталі самаробнае выбуховае прыстасаванне". Адбылося гэта ў раёне Лагойскага тракту. Пра пацярпелых інфармацыі няма. Пра гэты выбух паведамлялася ў СМІ яшчэ напярэдадні. Здарэнне выглядала як правакацыя з боку сілавікоў. Тым больш побач "выпадкова" апынулася тэлекамера аднаго з дзяржаўных тэлеканалаў. Пазней з'явілася відэа, якое быццам бы пацвярджае версію пра правакацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.