МУС падлічыла ўдзельнікаў Дня Волі

ГУУС Мінгарвыканкама сёння распаўсюдзіла інфармацыю пра колькасць удзельнікаў несанкцыянаваных акцый апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску.

Максімальная колькасць удзельнікаў несанкцыянаванага мерапрыемства сталічная міліцыя ацэньвае прыблізна ў 50 чалавек з улікам журналістаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.