МУС Беларусі дзякуюць за падаўленне жнівеньскага "путчу"

МУС Беларусі дзякуюць за падаўленне жнівеньскага "путчу"

Прэс-служба МУС Беларусі працягвае змяшчаць у ВК лісты неабыякавых грамадзян, якія падтрымліваюць сілавікоў. У верасні гэта былі жонкі міліцыянераў, якія дзякавалі за падтрымку міністру ўнутраных спраў Юрыю Караеву і адначасова скардзіліся яму. На гэты раз змешчаны ліст нейкай Наталлі Васільеўны з Баранавічаў, якая піша ад сябе і сваіх блізкіх, знаёмых. Па яе версіі, "доблесныя воіны" АМАПу абаранялі краіну ад "мяцежнікаў, путчыстаў". Пры гэтым аўтарка ліста абражае бел-чырвона-белы сцяг.

"Вы не завагаліся ў першыя дні путчу, вы не завагаліся перад асабістымі пагрозамі вам і вашым сем'ям, вы не пайшлі на кампраміс з так званымі мірнымі пратэстамі, у якія "пераабуліся" мяцежнікі, узяўшы белыя кветкі і шары!", — піша жыхарка Баранавічаў. Яна, дарэчы, вельмі прафесійна ацэньвае дзеянні сілавікоў у нядзелі ў дачыненні пратэстоўцаў-"мяцежнікаў".

МУС Беларусі дзякуюць за падаўленне жнівеньскага "путчу"
vk.com/mvdgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.