Мост у Гродне, які не адкрыў Лукашэнка, адрамантуюць за два тыдні
Усходні мост праз Нёман у Гродне плануюць аднавіць за два тыдні — да пачатку жніўня. Тады ж па ім пойдзе транспарт, заяўляюць у тэлерадыёкампаніі "Гродна".
Паведамляецца, што мост прайшоў неабходныя выпрабаванні і гатовы да эксплуатацыі. Але цяпер на ім працуе спецыяльная тэхніка.
Як распавядала Еўрарадыё, Усходні мост у Гродне планавалі адкрыць з удзелам Лукашэнкі. І ўжо двойчы гэтай падзеі перашкаджала стыхія. На пачатку ліпеня моцная залева прывяла да разбурэння грунту каля моста. Потым гэтая ж гісторыя паўтарылася 17 ліпеня.