Мінздароўя забараніла ўвоз расійскай "амывайкі"
Амывайка, ілюстрацыйнае фота / dits-servis.by
Мінздароўя забараніла ўвоз і продаж у Беларусі трох марак нізказамярзальных шклоамывальных вадкасцяў расійскай вытворчасці.
Гэта ️CLEAR VIEW -30 (вытворца ТАА "Граль"), SNOW TRACK -30 (вытворца ТАА "ТЭХ-ЛАЙН") і ARCTIC FROST -30 (вытворца ТАА "Авалон").
Паведамляецца, што ўсе яны не адпавядаюць патрабаванням па ўтрыманні метанолу.