Мінздароўя: навучэнцам з прыкметамі ВРВІ можна не хадзіць на заняткі 5 дзён
Навучэнцам з прыкметамі ВРВІ дазволена не наведваць заняткі на працягу максімум пяці дзён без прадастаўлення даведкі. Адпаведная дамоўленасць дасягнутая паміж Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам адукацыі.
"Такая норма будзе дзейнічаць падчас перыяду высокага ўздыму захворвання віруснымі інфекцыямі", — паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Дазвол распаўсюджваецца на навучэнцаў сярэдніх школ, прафесійна-тэхнічных устаноў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Пры гэтым у афіцыйных СМІ абвяшчаецца, што беларускі метад супрацьстаяння COVID-19 паказвае найлепшыя ў свеце вынікі.