Мінскія дынамаўцы дома перамаглі "Металург"
29 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прымалі дома магнітагорскі "Металург", лідара "Усходу". Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 1:0. Адзіную шайбу падчас сустрэчы на восьмай хвіліне закінуў Арцём Дзямкоў.