Мінскае "Юнацтва" стала першым фіналістам хакейнага чэмпіянату Беларусі

Мінскае "Юнацтва" стала першым фіналістам хакейнага чэмпіянату Беларусі

Мінскае "Юнацтва" стала першым фіналістам хакейнага чэмпіянату Беларусі. 17 сакавіка на "Чыжоўка-Арэне" ў пятым матчы паўфінальнай серыі ў авертайме каманда Міхаіла Захарава перамагла гродзенскі "Нёман" — 3:2 (1:1, 1:0, 0:1, 1:0). Рашаючую шайбу закінуў Аляксей Яфіменка. Канчатковы лік у серыі — 4:1 на карысць "Юнацтва".

Захараў заявіў "Прессболу", што чакае канадскага форварда Даніэля Корса ў фінале: "Калі ён захоча гуляць, то ён будзе гуляць. Яго ніхто не адхіляў. Ён нам патрэбны — гэта тысяча працэнтаў. Не ведаю, што там адбываецца, — трэба ў кіраўніцтва запытацца". У СМІ была інфармацыя, што Корса адмовіўся гуляць за "Юнацтва", пакуль не будзе перагледжаны яго кантракт з-за змянення курса рубля да долара. Праўда, сам хакеіст гэта абвяргае.

Іншы фіналіст вызначаецца ў серыі "Гомеля" і "Шахцёра". Там пакуль нічыя 2:2. Сёння каманды сустракаюцца ў Салігорску.